Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.02.19

Квітней, родная мова!

21 лютага 2019 года ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў 5-11 класаў прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, пад назвай “Квітней, родная мова!”

У рамках свята вучні праглядзелі прэзентацыю “Дзень роднай мовы”, прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік”, моўным турніры “Вандроўка у родную мову”.

Зацікаўленасць, дабразычлівасць і вясёлы настрой панавалі на працягу ўсяго дня. Такія мерапрыемствы заўсёды выклікаюць у навучэнцаў нашай установы жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе.