Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

20.10.16

Сям'я як каштоўнасць

Прафілактыка сямейнай неблаганадзейнасці. Сям'я як каштоўнасць.

20 кастрычніка на базе нашай установы адукацыі адбылося раённае метадычнае аб'яднанне педагогаў сацыяльных, тэмай якога з'яўлялася актуальная праблема "Прафілактыка сямейнай неблаганадзейнасці. Сям'я як каштоўнасць". Былі закрануты такія пытанні як, рэалізацыя праграм выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; дзейнасць педагога сацыяльнага з зацікаўленымі службамі па аказанні дапамогі дзецям, трапіўшым у цяжкую жыццёвую сітуацыюі інш.

Была прадстаўлена і практычная частка з вопыту работы сацыяльна-псіхалагічнай службы нашай установы. Педагог сацыяльны правяла ток-шоў "Ад канфлікту да гармоніі" падчас, якога была разабрана канфліктная сітуацыя паміж дачкой і маці. Эксперты, а гэта былі метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму В.У. Разумава, начальнік ІСН РАЎС ЛябіхаўМ. М., педагогі сацыяльныя СПЦ і ўстаноў адукацыі раёна, далі рэкамендацыі маці і дзяўчынцы па вырашэнні канфліктаў.