Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

22.10.16

Дзень навукі (матэматыка).

Дзень навукі (матэматыка) прайшоў ва ўстанове адукацыі 22 кастрычніка 2016 года.

Настаўнік пачатковых класаў Кожурова Т.Ф. з навучэнцамі 1-4 класаў правяла матэматычную гульню "Брэйн-рынг". Дзеці з вялікім задавальненнем разгадвалі загадкі-жарты, рэбусы, рашалі задачы на кемлівасць.

З навучэнцамі 5-11 класаў праводзілася пазнавальная гульня "Займальны свет матэматыкі". Настаўнік матэматыкі КірэенкаР.У. падрыхтавала для навучэнцаў матэматычныя рэбусы, загадкі, крыжаванкі. Дзеці знаёміліся з біяграфіяй вучоных - матэматыкаў, з іх укладам у развіццё навукі.

Дадзеныя мерапрыемствы дапамаглі дзецям пашырыць далягляд, спрыялі развіццю лагічнага мыслення.

У спартыўнай зале прайшла сяброўская сустрэча па міні-футболу. Праводзіліся заняткі аб'яднанняў па інтарэсах "Юны інспектар руху", "Умелыя рукі", "Юны стралок", "Эрудыт", "Танцавальны".