Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

30.10.16

Свята ўраджая.

29 кастрычніка 2016 года ва ўстанове адукацыі прайшло Свята ўраджая.

Дзеці змайстравалі вырабы з гародніны, садавіны, прыроднага матэрыялу.

Настаўнік пачатковых класаў І.А.Захарэнка, педагог-арганізатар Н.Л.Гадунова правялі з навучэнцамі 1-6 класаў конкурсную праграму "Восеньская вясёлка", падрыхтавалі для дзяцей загадкі аб восені, гульні "Адгадай, чый лісток", "Што ляжыць у партфелі", "Спрачаемся", "Назаві гародніну, садавіну, ягады", конкурсы "Збяры восеньскі букет", "Адгадай-ка". За кожны правільны адказ дзеці атрымлівалі жэтоны. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі.

Настаўнік фізкультуры Т.В.Шаталенка арганізавала для навучэнцаў спартыўныя гульні: "Футбол", "Піянербол".

Праводзіліся заняткі аб’яднанняў па інтарэсах.

Весела, цікава і з запалам прайшоў суботні дзень.