Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

12.11.16

Дзень здароўя.

12 лістапада 2016 года ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы ў рамках Дня здароўя.

Настаўнік пачатковых класаў Н. К. Падабед правяла гадзіну зносін "Маё здароўе - у маіх руках". Удзельнічалі дзве каманды: "Здаравякі", "Крепышы". Дзеці падарожнічалі па горадзе Здароўя, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, выконвалі фізічныя практыкаванні. Гадзіна зносін прайшла весяла і задорна. З невялікім адрывам выйграла каманда "Здаравякі". Удзельнікі каманд былі ўзнагароджаны граматамі.

З мэтай папулярызацыі алімпійскіх відаў спорту, уцягвання навучэнцаў у рады прыхільнікаў здаровага ладу жыцця настаўнік фізічнай культуры і здароўя Т.В.Шаталенка правяла з навучэнцамі 5-11 класаў спаборніцтвы па баскетболе.

Таксама для дзяцей быў арганізаваны прагляд прэзентацыі "Шкодныя звычкі" з наступным яе абмеркаваннем. У час абмеркавання навучэнцы пазнаёміліся з псіхалогіяй шкодных звычак і залежнасцяў.

Праводзіліся заняткі аб'яднанняў па інтарэсах "Юны інспектар руху", "Умелыя рукі", "Юны стралок", "Эрудыт", "Танцавальны", факультатыўныя заняткі па нямецкай, рускай і беларускай мовам, індывідуальныя заняткі па падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяд.