Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.11.16

Дзень прафілактыкі тытунякурэння.

19 лістапада 2016 года ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня прафілактыкі тытунякурэння.

Настаўнік пачатковых класаў Солтанава Л.В. сярод навучэнцаў 1-4 класаў правяла занятак "Кірмаш вартасцяў". Дадзены занятак спрыяў фарміраванню адэкватнай самаацэнкі ў навучэнцаў, пазітыўнай выявы "Я", развіццю навыкаў зносін.

Курэнне: даніна модзе, звычка, хвароба. Пад такім дэвізам прайшло ток-шоў па прафілактыцы курэння, якое правяла з навучэнцамі 5-11 класаў педагог сацыяльны Гадунова Н.Л. Пасля прагляду мультфільма "Мядзведзь і трубка" педагог прапанавала дзецям вырашэнне праблемнай сітуацыі аб уплыве шкодных рэчываў, якія знаходзяцца ў тытуню, на розныя органы чалавека. Абмеркаванне суправаджалася прэзентацыяй. Напрыканцы навучэнцы выказалі сваё меркаванне аб адносінах да курэння.

З мэтай прыцягнення навучэнцаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, фарміраванняздаровага ладу жыцця, паляпшэння фізічнай і тэхнічнай падрыхтоўкі прайшлі спаборніцтвы па футболу.