Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

28.11.16

Дзень прававых ведаў.

26 лістапада 2016 года ў ДУА "Шарэйкаўская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна" прайшоў Дзень прававых ведаў.

Мерапрыемствы праводзіліся з мэтай фарміравання маральнай, прававой культуры асобы, выхавання грамадзянскасці і павагі да правоў і волі чалавека, разумення прыярытэту маральных каштоўнасцяў, вольнага развіцця асобы, арыентацыі навучэнцаў на здаровы лад жыцця, прафілактыкі правапарушэнняў і безнагляднасці.

Чалавечая дабрыня і міласэрнасць, уменне радавацца і хвалявацца за іншых людзей стварае аснову чалавечага шчасця. З мэтай фарміравання ў навучэнцаў дабрыні, чуласці і міласэрнасці настаўнік пачатковых класаў Захарэнка І.А. правяла з дзецьмі гадзіну зносін "З вераю ў душы старай дабро". У канцы мерапрыемства дзеці падвялі вынік, што дабрыня слабых робіць моцнымі, моцных вялікадушнымі, а ўвесь свет чысцей і ярчэй.

Для навучэнцаў 9-11 класаў была арганізавана віктарына "Ведай свае правы".   У навучэнцаў наперадзе галоўны ў жыцці выбар - выбар сваёй будучыні, гэта значыць ім трэба будзе рэалізаваць сваё права на адукацыю і належнае жыццё.

У дзень прававых ведаў дзеці змагаліся ў спартыўных спаборніцтвах па валейболу.

Ведаючы свае правы, дзіця зможа лепш арыентавацца ў складаным сучасным свеце і пры неабходнасці граматна адстойваць свае інтарэсы.