Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

10.12.16

Дзень здароўя. Дзень навукі (хімія).

10 снежня 2016 года ў ДУА "Шарэйкаўская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна" прайшлі мерапрыемствы ў рамках Дня здароўя і Дня навукі (хімія).

З навучэнцамі 1-4 класаў настаўнік пачатковых класаў Кожурова Т.Ф. правяла брэйн-рынг "У гасцях у казкі". Дзеці з задавальненнем успаміналі любімыя казкі, адгадвалі загадкі, гулялі, спявалі песні казачных герояў, праглядзелі мультфільм "Кошкіна хата".

Цікавай для навучэнцаў 5-11 класаў была віктарына "Хімічны калейдаскоп", якую правяла настаўнік хіміі Капашынава І.В. Удзельнічалі дзве каманды "Хімікі", " Н₂О ". Дзеці адгадвалі закадзіраваныя парадкавыя нумары хімічных элементаў, з словазлучэнняў складалі назвы хімічных элементаў, адгадвалі хімічны прадмет па апісанню, выраблялі Кока-Колу з патрэбных інгрэдыентаў. Перамагла каманда " Н₂О ".

З мэтай папулярызацыі алімпійскіх відаў спорту, фарміраванняздаровага ладу жыцця, паляпшэння фізічнай і тэхнічнай падрыхтоўкі да алімпійскіх відаў спорту прайшла сяброўская сустрэча па футболу.