Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

25.12.16

Навагодні ранішнік "У гасцях у Золушкі".

24 снежня 2016 года ў ДУА "Шарэйкаўская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна" прайшло навагодняе прадстаўленне для навучэнцаў 1-6 класаў "У гасцях у Золушкі".

У елкі навагодняй разгарнулася казачная гісторыя аб добрай, паслухмянай дзяўчынцы Золушцы, якая працавала дзень і ноч і таемна марыла хоць раз у сваім жыцці пабываць на святочным балю ў казачным каралеўстве. Хросная фея выканала мару Золушкі, адправіла яе на баль, падараваўшы ёй прыгожую сукенку і крыштальныя туфелькі. На балі Золушка весялілася, танцавала разам з прынцам, што забылася аб часе. І калі гадзіннік прабіў 12 разоў, Золушка так спяшалася дадому, што страціла сваю крыштальную туфельку. Але дзякуючы Дзеду Марозу, Снягурцы і дзецям прынц адшукаў Золушку.

Здзейснілася ў Золушкі

Запаветная мара -

Туфлікі крыштальныя

Ёй шчасце прынеслі!