Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

16.01.17

Дзень здароўя.

Спорт уваходзіць у жыццё сучасных дзяцей амаль з самога нараджэння - з першым мячыкам, першымі красоўкамі і г.д. Мір спорту адчынены для дзяцей. Наша задача дапамагчы пераадолець цяжкасці і навучыць любіць спорт. Таму кожную другую суботу месяца ва ўстанове адукацыі праходзяць Дні здароўя.

Так, 14 студзеня 2017 года з навучэнцамі пачатковых класаў Захарэнка І.А. правяла віктарыну "Што я ведаю аб спорце". Удзел прымалі дзве каманды "Лыжнікі" і "Фігурысты". Віктарына спрыяла паглыбленню гістарычных фактаў аб спорце, выхоўвала дух каманды і саперніцтва. Па выніках віктарыны першае месца заняла каманда "Фігурысты".

Здароўе - аснова для дабрабыту і паспяховай кар'еры. Але як вывесці "формулу здароўя"? Адказ на гэта пытанне пазналі навучэнцы 5-11 класаў на мерапрыемстве "Формула здароўя", якое для навучэнцаў падрыхтавала настаўнік Куцапалава Н.А. Дзеці рашалі тэсты, удзельнічалі ў конкурсах. Падводзячы вынікі мерапрыемства, навучэнцы выказалі сваё меркаванне аб тым, што ў жыцці кожнага чалавека складае "формулу здароўя".

Хадзьба на лыжах - гэта не толькі прыемны час правядзенне, але і выдатны спосаб умацаваць сваё здароўе, атрымаць зарад бадзёрасці, вынослівасці і добрага настрою. У школе прайшліспартыўныя спаборніцтвы па лыжных гонках.

Таксама навучэнцы ўстановы ў гэты дзень наведалі басейн г. Касцюковічы.