Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.01.17

Дзень бяспекі жыццядзейнасці.

У займальнай гульнявой форме навучэнцы 1-4 класаў знаёміліся з правіламі здаровага ладу жыцця, вучыліся простым правілам клопату аб сваім здароўі. Мэтай мерапрыемства з'яўлялася - усведамленне дзецьмі таго, што іх здароўе знаходзіцца ў іх руках.

З навучэнцамі 5-11 класаў праводзілася інтэлектуальная гульня "Бяспека ў інтэрнэце". Дзеці пазнаёміліся з тым, як пападаюць вірусы на камп’ютар або як крадуць доступ да старонак у сацыяльных сетках, пазналі, як можна максімальна простымі спосабамі засцерагчы сваё знаходжанне ў інтэрнэце.

З мэтай матывацыі да здаровага ладу жыцця, выяўлення найлепшых гульцоў, прывабліванне навучэнцаў да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай адбылася сяброўская сустрэча па валейболу.

Праводзіліся заняткі аб'яднанняў па інтарэсах "Танцавальны", "Юны інспектар руху", "Юны стралок", "Умелыя рукі", "Эрудыт".