Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

29.01.17

Дзень прафарыентацыі.

Кожны вучань рана або позна ўстае перад праблемай выбару сваёй будучай прафесіі. Гэта праблема аказваецца досыць складана вырашальная, актыўная пазіцыя ў гэтым плане ў шматлікіх яшчэ не сфармаваная. Для навучэнцаў пытанні прафарыентацыі значныя, знаёмыя, але з якога боку падысці да ўсвядомленага іх рашэння, далёка не ўсё сабе ўяўляюць. Таму ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень прафарыентацыі, які стаў ужо традыцыйным. Навучэнцы 5-11 класаў падрыхтавалі прэзентацыі аб розных прафесіях і з годнасцю іх прадставілі ўсім прысутным.

Такія мерапрыемствы фармуюць у навучэнцаў якасці, якія дазваляюць ажыццяўляць усвядомлены, самастойны прафесійны выбар, быць прафесійна мабільным і адказным за свой выбар.

У гэты дзень адбылося паседжанне дзіцяча-бацькоўскай гасцінай, мэтай якой з'яўлялася павышэнне ўзроўня псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў па пытаннях узаемаадносін паміж бацькамі і дзецьмі. Бацькі разам з дзецьмі аналізавалі і абмяркоўвалі прапанаваныя канфліктныя сітуацыі, шукалі шляхі аптымальнага рашэння канфлікту.

З мэтай залучэння навучэнцаў у сістэматычныя заняткі фізічнай культурай і спортам, фармавання здаровага ладу жыцця, папулярызацыі розных відаў спорту прайшлі спаборніцтвы па міні-футболу.

Цікава і захапляльна прайшлі мерапрыемствы ў суботні дзень.