Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

11.02.17

Спартыўнае свята "Тата, мама, я - спартыўная сям'я".

Стала добрай традыцыяй ва ўстанове адукацыі праводзіць сумесныя мерапрыемствы для дзяцей і бацькоў.

У шосты школьны дзень 11 лютага 2017 года ў рамках Дня здароўя ў нашай школе прайшлоспартыўнае свята "Тата, мама, я - спартыўная сям'я". Мэта свята - умацаванне сяброўства і паразумення паміж дзецьмі і бацькамі, удасканаленне спартыўных навыкаў, сілы і спрыту.

Удзельнікі без цяжкасцей і з задавальненнем спраўляліся з прапанаванымі заданнямі: эстафеты, перацягванне каната, гульня са спальным мяшком, конкурс "Кіданне калец" для мам і іншае. Бацькі і іх дзеці паказалі выдатную фізічную форму, бадзёрасць духу і згуртаванасць.

На працягу ўсяго мерапрыемства ў спартыўнай зале было чуваць ухваляльнае прывітанне балельшчыкаў, якія хваляваліся за сваіх аднакласнікаў і іх бацькоў.

Паміж камандамі ішла ўпартаябарацьба. Але ў любых спартыўных спаборніцтвах павінен быць пераможца, і ў гэты раз ім аказалася каманда навучэнцаў і бацькоў "Інтэрнэт". Віншуем пераможцаў!

Усе прысутныя атрымалі добры зарад станоўчых эмоцый. Гэты дзень атрымаўся яркім і запамінальным!