Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.02.22

Інтэлектуальная гульня “Родная мова - матчына мова”

21 лютага ў ДУА “Шарэйкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” прайшла інтэлектуальная гульня “Родная мова - матчына мова”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, з навучэнцамі 6 класа.

Мэта: развіццё пазнавальнай актыўнасці вучняў, абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, фарміраванне моўнай культуры, выхаванне любові да роднай мовы, пачуцця нацыянальнай годнасці.

У ходзе мерапрыемства вучні праслухалі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, запісвалі азначэнні, прыдатныя для характарыстыкі слова, выконвалі заданні “Граматычнае лато”, “Аматары беларускага фальклору”, “Папацей, грамацей!”, “Спрыт, знаходлівасць і розум”, “Пытанне - адказ”.

Праведзенае мерапрыемства дало магчымасць вучням яшчэ раз пераканацца ў тым, што наша родная мова з’яўляецца прыгожай і мілагучнай. Цікавасць, атмасфера даверу панавалі на працягу мерапрыемства.