Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

24.09.22

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

З 19 па 23 верасня 2022 года ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

Напярэдадні правядзення Тыдня 16 верасня вучні 8-11 класаўдалучыліся да напісання рэспубліканскага дыктанта, прымеркаванага да Дня народнага адзінства.

19 верасня

На лінейцы адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Настаўнікі пазнаёмілі навучэнцаў з мерапрыемствамі ў перыяд з 19 па 23 верасня. Таксама быў дадзены старт акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску!”

20 верасня

Вучні рыхтавалі і прэзентавалі віншавальныя паштоўкі "Пажаданні роднай мове". У час вырабу паштоўкі навучэнцы былі вельмі зацікаўлены, прадумвалі кожнае слова і кожную дэталь. На дошцы былі прымацаваны  абрысы рук навучэнцаў з уласнымі пажаданнямі роднай мове.

21 верасня

Быў праведзены конкурс творчых пісьмовых работ навучэнцаў “За што я люблю родную мову”

22 верасня

Прайшоў марафон “Мова родная – мова модная” на базе Шарэйкаўскага сельскага Дома культуры. У час марафона вучні выконвалі беларускія народныя песні.

23 верасня

Навучэнцы 6-7 класаў наведалі этнаграфічныя куткі, размешчаныя ў Шарэйкаўскім сельскім Доме культуры, Шарэйкаўскай сельскай бібліятэцы.