Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

08.10.16

Дзень здароўя.

З мэтай папулярызацыі алімпійскіхвідаў спорту, арганізацыі актыўнага, здаровага адпачынку, уцягвання навучэнцаў у рады прыхільнікаў здаровага ладу жыцця 8 кастрычніка 2016 года ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень здароўя.

З навучэнцамі 1-4 класаў настаўнік пачатковых класаў Падабед Н.К. правяла гульню "Здаровыя зубы, здароўю любы". У ходзе гульні дзеці пазнаёміліся з будовай і значэннем зубоў, разгадвалі загадкі і паказвалі на макеце, як трэба правільна чысціць зубы. На прыканчэнні занятка пажадалі адзін аднаму здароўя.

Задорна і весяла навучэнцы адправіліся ў падарожжа ў краіну Спортландыя, куды можа трапіць не кожны, а толькі спрытныя, адважныя і ўмелыя. А каб патрапіць у гэтую краіну ўдзельнікі каманд "Суслікі" і "Спартак" павінны былі прайсці праз спартыўныя эстафеты: "забег сараканожак", "з кочкі на кочку", "кенгуру", "чаўночны бег парамі", "перакаці - поле", "цягні-пхай", "мяч у кольца" і іншыя.

Перамогу атрымала каманда "Спартак".

У рамках святкавання Сусветнага дня пошты навучэнцы наведалі паштовае аддзяленне аграгарадка Шарэйкі, дзе пазнаёміліся з гісторыяй развіцця паштовай службы, з пералікам аказваемых паслуг.

З цікавасцю навучэнцы наведваюць заняткі па інтарэсах, дзе вучацца майстраваць, танцаваць, спяваць, а таксама развіваюць лагічнае мысленне.