Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

18.12.16

Дзень беларускага кіно.

17 снежня 2016 года ва ўстанове адукацыі ДУА "Шарэйкаўская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна" прайшлі мерапрыемствы ў рамках Дня беларускага кіно. Кіно ўяўляе сабой адзін з самых масавых відаў сучаснага мастацтва. Цяжка пераацаніць уплыў кінематографа на светапогляд гледачоў. З навучэнцамі 7-11 класаў прайшоў брэйн-рынг "Знаўцы кіно". Дзеці пашырылі свой далягляд, дасведчанасць па мастацтве кіно, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення беларускага кіно, са спецыфікай і жанрамі кінамастацтва.

З мэтай замацавання ведаў аб правілах дарожнага руху і дарожных знаках з навучэнцамі 1-5 класаў была праведзена гульня "Чырвоны, жоўты, зялёны". Удзельнічалі дзве каманды "Дапытлівыя" і "Усязнайкі". Дзеці рашалі тэсты, малявалі дарожныя знакі, адказвалі на пытанні ў гульні "Дазваляецца-забараняецца", паказалі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць.

Ва ўпартай барацьбе перамагла каманда "Дапытлівыя".

Працавалі спартыўная зала, камп’ютарны клас, праводзіліся заняткі аб'яднанняў па інтарэсах.