Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2018

Міжнародны дзень роднай мовы

Інфармацыя

21 лютага адзначаецца свята – Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў свеце налічваецца больш чым 6 тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Каб захаваць тыя мовы, якія знікаюць, ЮНЭСКА і абвясціла Дзень роднай мовы. Людзі трымаюцца роднага слова, таму што яно – роднае, а не таму, што прыгажэйшае за гаворку суседзяў. Калі чуеш прыгожую мову майстроў слова або чытаеш беларускіх класікаў, то не перастаеш здзіўляцца прыгажосці і мілагучнасці беларускай мовы. Нашы дзяды і бацькі шмат зрабілі для таго, каб беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Дык давайце і мы будзем размаўляць па-беларуску, каб перадаць нашу мову дзецям і ўнукам. Не саромейцеся, калі нешта не атрымліваецца, размаўляйце з усмешкай і з пяшчотай на вуснах.

 

Багацце наша – у нашай роднай мове,

Мы берагчы павінны ўсе яе.

Прыслухайцеся: што, у нейкім слове

Пяшчоты, мілагучча не стае?

Усю красу ў сябе ўвабрала мова:

І звон дуброў, і птушак галасы,

Жыве душа ў ёй сонечна, вяснова,

І мы без мовы – быццам без душы.

 

У рамках гэтага свята ў нашай школе праведзены наступныя мерапрыемствы:

1.Выстава “ Шануй, беларус, сваю мову!”

2. Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Cвята слова!”