Мочавыдзяляльная сістэма.
Варыянт –І
1. Суадносіны аб’ёмаўпершаснай і другаснай мачы прыблізна складаюць: а) 1׃1; б) 10׃1; в) 100׃1;
г) 1000׃1.
2. Працэс фільтрацыі мачы: а) рэгулюецца гармонам вазапрэсінам; б) ажыццяўляецца ў коркавым слоі ныркі;)в ажыццяўляецца ў мачавым канальцы; г) рэгулюецца саматычнай нервовай сістэмай.
3. Нырачныя піраміды:
а) утвораны скапленнямі нырачных капсул; б) уваходзяць у састаў мазгавога слоя ныркі;
в) утвараюць першасную мачу г) у іх ідзе працэс фільтрацыі.
4. Гармон вазапрэсін:
а) выпрацоўваецца ў гіпофізе; б) пры яго недахопе памяньшаецца выдзяленне мачы;
в) пры яго лішку памяншаецца выдзяленне мачы; г) усе пералічаныя адказы не правільныя.
5. Ныркі у чалавека не:
а) рэгулююць салявы абмен; б) удельнічаюць у рэгуляцыі крывянога ціску; в) абкружаны слоем тлушчу; г) выпрацоўваюць гармоны; д) выпрацоўваюць адрэналін.
6. Нервовы цэнтр, які рэгулюе працэс міжвольнага мочаспускання, размешчаны ў: а) кары паўшар’яў; б) спінным мозгу; в) прадаўгаватым мозгу; г) гіпаталамусе; д) сярэднім мозгу.
7. Найменьшая канцэнтрацыя мачавіны ў: а) нырачнай артэрыі; б) нырачнай вене;
в) збіральнай трубачцы; г) звітым канальцы І парадку.
8. Рэцэптары, якія ўваходзяць ў састаў рэфлекторнай дугі мочаспускальнага рэфлекса, размешчаны ў: а) сценцы мачавога пузыра; б) сфінктары мачавога пузыра; в) нырачнай лаханцы;
г) нырачнай вене; д) мочаспускальным канале.
9. Першасная мача адрозніваецца ад плазмы крыві змяшчэннем: а) вады; б) бялкоў;
в) іонаў натрыю; г) іонаў хлору; д) глюкозы.
10. Утварэнне першаснай мачы зніжаецца пад здеяннем: а) парасімпатычнай нервовай сістэмы;
б) сімпатычнай нервовай сістэмы; в) саматычнай нервовай сістэмы; г) кары вялікіх паўшар’яў.
Закончыце сказы.
- Са звітога канальца ІІ парадку мача адразу трапляе ў … .
- Структурнай адзінкай мазгавога рэчыва ныркі з’яўляецца … .
- Працэс утварэння першаснай мачы называецца … .
- Гармон вазапрэсін выпрацоўваецца ў … .
- Сценкі мачавога пузыра ўтвораны … мышачнай тканкай.
- Работа нырак рэгулюецца … нервовай сістэмай.
- Колькасць вады, якая не ўсмоктваецца зваротна ў кроў, пры ўтварэнні другаснай мачы складае … %.
- Колькасць нефронаў у адной нырцы чалавека прыблізна … .
- Крывяносны сасуд, у які ўпадае нырачная вена, называецца … .
- Міжклетачнае рэчыва, з якога ўтвараецца першасная мача, называецца … .
Мочавыдзяляльная сістэма.
Варыянт - ІІ.
- Адвольнае мочаспусканне ў чалавека рэгулюецца: а) мазжачком; б) прадаўгаватым мозгам; в) карой вялікіх паўшар’яў; г) спінным мозгам; д) сфінктарам мачавога пузыра.
- Першасная мача ў чалавека ў норме ўяўляе сабой: а) плазму крыві з бялкамі і форменнымі элементамі; б) плазму крыві з форменнымі элементамі; в) плазму крыві без бялкоў;
г) толькі канцэнтраваны раствор солей.
- Мочааддзяленне ў чалавека узмацняецца пры павышэнні канцэнтрацыі гармона: а) інсуліна; б) вазапрэсіна; в) тыраксіна; г) самататрапіна.
- Другасная мача ў чалавека ўтвараецца ў: а) мачаточніках; б) нырачнай лаханцы;
в) звітых кнальцах; г) толькі ў пятлі (Генле); д) збіральнай трубачцы.
- У поласць капсулы нефрона з капілярнага клубочка выходзіць плазма крыві, якая змяшчае:
а) солі і глікаген; б) клеткі крыві і мачавіну; в) бялок і тлушч; г) мачавіну і солі;
д) бялкі і глюкозу.
- Змяншэнне колькасці мачы, якая выдзяляецца пры ўзбуджэнні сімпатычнай нервовай сістэмы чалавека тлумачыцца: а) пашырэннем вянозных сасудаў; б) змяншэннем рэадсорбцыі;
в) свужэннем прыносячых артэрыёл; г) скарачэннем сфінктара мачавога пузыра.
- Самая нізкая канцэнтрацыя мачавіны ў чалавека ў: а) нырачнай лаханцы; б) мачаточніках;
в) аорце; г) пятлі Генле; д) збіральнай трубачцы.
- Праз колькі слаёў клетак праходзіць мача, ў час пераходу плазмы крыві ў поласць капсулы нефрона: а) 1; б) 2; в) 3; г) 4.
- Што з пералічанага знаходзіцца ў мазгавм слоі ныркі: а) Пятля Генле; б) звітыя канальцы І і ІІ прарадку; в) капсула нефрона і звітыя канальцы; г) капсула нефрона і пятля Генле.
- Праз вароты ныркі: а) уваходзіць кроў і выходзіць мача; б) выходзіць кроў і выходзіць мача; в) уваходзіць і выходзіць кроў і выходзіць мача; г) уваходзіць і выходзіць кроў і уваходзіць і выходзіць мача.
Закончыце сказы.
11. запаленне ныркі называецца … .
12. структурна-функцыянальнай адзінкай ныркі з’яўляецца … .
13. паміж нырачнай пірамідай і мачаточнікам знаходіцца … .
14. Звіты каналец другога парадку знаходзіцца ў … слоі ныркі.
15. Працэс зваротнага ўсмоктвання вады ў мачавым канальцы называецца … .
16. Колькасць вады, якая ўсмоктваецца зваротна ў кроў пры ўтварэнні другаснай мачы, складае прыкладна … %.
17.колькасць нырачных пірамід складае прыкладна … штук.
18. Працэс абмену рэчываў, адным з этапаў якога з’яўляецца выдаленне, называецца ... .
19. Ныркі ў чалавека размешчаны ў вобласці … отдела позвоночніка.
20. Пры пераходзе з капілярнага клубочка ў звіты каналец вада павінна прайсці праз … слоя(й) клетак.
раскрыть » / « свернуть