Радзіма — гэта краіна, горад, вёска, вуліца, дарога, якая вядзе да любімых мясцін… “Адшукаць малую радзіму лёгка. Трэба толькі адчыніць дзверы, выйсці на вуліцу. Усё, што ўбачыш навокал, — гэта яна, твая малая радзіма. Твая рэчка. Тваё поле. І твой лёс. Твая школа. Твая першая настаўніца… І яшчэ шмат, шмат чаго”, — пісаў краязнавец Анатоль Бензярук у сваёй кнізе “Свята для сэрца”.
30 кастрычніка 2024 года ў час восеньскіх канікул, з мэтай далучэння школьнікаў да вывучэння гісторыі, культуры і прыроднай спадчыны малой радзімы, настаўнікам беларускай мовы Ж.І.Ладошчэнка праведзена мерапрыемства- падарожжа "Незабыўныя куткі малой Радзімы". Удзельнікі мерапрыемства адправіліся ў віртуальную вандроўку, дзе пазнаёміліся з некаторымі старонкамі гісторыі горада Касцюковічы, адказвалі на пытанні, расказалі аб прыгожых мясцінах нашай малой радзімы.
Падчас падарожжа па родным краі пазнаёміліся з кнігай “Памяць” Касцюковіцкага раёна, “прайшлі” па вуліцах, якія носяць назвы герояў Касцюкоўшчыны.
У заключэнні дзеці адказвалі на пытанне "Што я магу зрабіць для сваёй малой Радзімы зараз і калі стану дарослым". На пялёстках кветкі яны пісалі пажаданні для сваёй Радзімы і прымацоўвалі да карты Рэспублікі Беларусь. Дзеці жадаюць сваёй Радзіме быць незалежнай, моцнай,прыгожай, чыстай ,вольнай,квітнеючай.
Мерапрыемства прайшло цікава і арганізавана.
раскрыть » / « свернуть