Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Цели, задачи и функции

Мэта: стварэнне ўмоў для павышэння якасці адукацыі праз развіццё адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі, рэалізацыю індывідуальных магчымасцей усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, фарміраванне і развіццё сацыяльна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы, здольнай да самавызначэння і самарэалізацыі ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі грамадства і дзяржавы.

Задачы на 2025/2026 навучальны год пры арганізацыі адукацыйнага працэсу:

- Павысіць якасць адукацыйнага працэсу з дапамогай развіцця функцыянальнай пісьменнасці вучняў, рэалізацыі варыятыўнасці метадаў і прыёмаў у працы з высокаматываванымі навучэнцамі, узмацнення міжпрадметных сувязяў пры вывучэнні вучэбных прадметаў шляхам выкарыстання ўсіх структурных кампанентаў дапрофільнай падрыхтоўкі;

-Удасканальваць сістэму работы па духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў, прафарыентацыйнай работы, прафілактычнай работы па папярэджанні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, фарміраванні навыкаў бяспечных і адказных паводзін пры ўзаемадзеянні з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх.

-Стварыць умовы для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па фарміраванні і развіцці функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў, рэалізацыі міжпрадметных сувязяў, актуальных напрамкаў прафарыентацыйнай работы, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін навучэнцаў.

-Забяспечыць здароўезбераючыя і бяспечныя ўмовы навучання і працы ва ўстанове адукацыі шляхам умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, захавання патрабаванняў аховы працы, супрацьпажарнай бяспекі, стварэння здароўезберагаючай прасторы.

ГАДАВАЯ ЗАДАЧА НА ЎЗРОЎНІ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ: удасканальваць работу па фарміраванні ў выхаванцаў уяўленняў аб прафесіях дарослых праз гульнявую дзейнасць.