Ларыса Фёдараўна Вырко – пісьменніца, празаік. Нарадзілася у вёсцы Дзяляцічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў: Фёдара Герасімавіча Буранкова і Надзеі Захараўны Буранковай. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў вёсцы Брацькавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці, куды сям`я пераехала ў 1957 г. Пасля пераезду ў вёску Брацькавічы Фёдар Герасімавіч працаваў дырэктарм мясцовай школа, а яго жонка Надзея Захараўна, настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.
Любоў і захапленне да літаратуры Ларысе Вырко перадала маці. Яшчэ з юнацкіх гадоў Ларыса Фёдараўна пачала пісаць невялікія вершы, усе свае думкі і пачуцці яна давярала свайму дзённіку. Пасля заканчэння Брацькавіцкай сярэдняй школы паступіла ў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, дзе атрымала спецыяльнасць інжынера-тэхнолага. З 1980 г. жыве ў горадзе Століне. Працавала інжынерам-тэхнолагам і галоўным інжынерам на ОАО “Столінская фабрыка кухоннай мэблі”.
У 1986 годзе адбылась Чарнобыльская тэхнагенная катастрофа, якая закранула ўсіх жыхароў вёскі Брацькавічы, а ў тым ліку і бацькоў Ларысы Фёдараўны. Так цяжка было развітацца з роднаю вёскай у сувядзі з абавязковым адсяленнем. Здавалася засумавалі дрэвы ў садзе, пахіліліся кусты, пачарнела вада ў рачулцы. У 1990 годзе асноўную частку жыхароў перасялілі ў вёску Шарэйкі Касцюковіцкага раёна. Гэта трагедыя надыхнула ў творчасць пісьменніцы новыя пачуцці: любові да малой радзімы, да тых мясцін, дзе праходзіла дзяцінства, юнацтва. Адным з такіх вершаў стала “Прысвячэнне Брацькавічам – вёсцы майго дзяцінства”, “Куток бацькоўскі, хата ўскрай сяла…”, “Вяртанне на радзіму”. Вершы Ларысы Вырко пявучыя, кранаюць сэрца, выклікаюць радасць і цеплыню.
Вершы і празаічныя творы Ларысы Вырко друкаваліся ў раѐнных, абласных і рэспубліканскіх перыядычных выданнях, у літаратурна-мастацкім часопісе “Метамарфозы”, літпраекце “Бурштиновый край” (Украіна), у калектыўным зборніку паэзіі “Беларускі ручнік”. Крытычныя артыкулы аб творчасці паэтэсы змяшчаліся на старонках газеты “Літаратура і мастацтва”, а таксама ўвайшлі ў кнігу Міколы Леўчанкі “Вяртанне”.
У 2009 г. у рэспубліканскім часопісе “Алеся” была надрукавана падборка вершаў Ларысы Вырко, як пераможцы паэтычнага конкурсу гэтага часопіса.
Ларыса Вырко з’яўляецца аўтарам кніг паэзіі: “Там, дзе зоры глядзяцца ў Гарынь” (Мінск, “Кнігазбор”, 2009 г.), і “Тут мае карані” (Мінск, “Кнігазбор”, 2010 г.). У 2020 годзе выйшла в свет кніга-успамін “Гронкі рабіны” (Мінск, “Кнігазбор”, 2020 г.).Пісьменніца таксама ў ліку ўкладальнікаў зборнікаў фальклорных песень: “Фальклорныя песні Століншчыны” (Пінск, “Пінская рэгіянальная друкарня” 2012 г.), “Фальклорныя песні Прыбяседскага краю” (Мінск “Кнігазбор”, 2014 г.). Вершы Ларысы Вырко ўвайшлі ў калектыўны зборнік паэзіі ”Беларускі ручнік”, (Мінск, выдавецкі дом “Звязда” 2013 г.)
На заканчэнне трылогіі Года малой радзімы з’явілася новая кніга “Гронкі рабіны” (Мінск, “Кнігазбор”, 2020 г.). У зборнік выбраных твораў увайшлі вершы і апавяданні, напісаныя ў розныя гады. Тэматычная палітра тэкстаў разнастайная, але ўсе яны прасякнуты павагай і любоўю да людзей, роднага краю і сваёй малой радзімы. Пазнаёміўшыся з апавяданнямі, змешчанымі ў зборніку, вы пабываеце на малой радзіме аўтара - Касцюкоўшчыне, здзейсніце вандроўку на радзіму народнага паэта Аркадзя Куляшова, на радзіму Уладзіміра Караткевіча. Цікава і цёпла апісвае Ларыса Вырко ўспаміны свайго бацькі аб сустрэчы з Аркадзем Куляшовым, пра свае цудоўныя школьныя гады, сваіх бацькоў, землякоў і родную вёску.
На словы верша “Мелодыя зямлі” была напісана музыка Наталляй Курыловіч. Гэта песня ўключана ў рэпертуар заслужаных калектываў Рэспублікі Беларусь з г. Століна і г. Бабруйска, народнага хору “Крыніца”, ансамбляў народнай музыкі “Выцінанка” і “Бабруйскія музыкі”.
Ларыса Фёдараўна Вырко актыўна супрацоўнічае з цэнтральнай раённай бібліятэкай і краязнаўчым музеем г. Століна. Творчая і актыўная асоба, кіраўнік літаратурнай гасцёўні ў цэнтры сацыяльнага аблугоўвання грамадзян пажылога ўзросту, арганізатар і ўдзельнік літаратурных мерапрыемстваў, выдатны дэкламатар вершаў, прыемны суразмоўца.
раскрыть » / « свернуть