Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2023

Гульня-конкурс «Гуляем у роднае слова»

   З  мэтай замацавання  ведаў вучняў аб мове, аб багацці і разнастайнасці моўных сродкаў,  развіця  умення працаваць у камандзе, лагічна мысліць, разважаць, стварэння ўмоў для выхавання павагі і пачуцця любові да Радзімы, беларускай мовы, сумесна з бібліятэкарам Шарэйкаўскай сельскай бібліятэкі Шастаковай Н.С. праведзена  гульня-конкурс «Гуляем у роднае слова»

На фоне музыкі  Я.Купалы “Спадчына”  Нваталля Сяргееўна прачытала верш І. Пракаповіча”Пагавары са мной на мове нашай роднай…”, пазнаёміла з гісторыяй узнікнення   свята -  Міжнародны дзень роднай мовы

У гульні-конкурсе прынялі ўдзел 2 каманды “Званочкі “ і “Васілёчкі”. Яны ўдзельнічалі  конкурсах: “Размінка” ( адгадванне загадак), “Перакладчыкі”( перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, словазлучэнні з асаблівасцямі кіравання і дапасавання ў беларускай мове), “Словаведы”(падбіралі з трох прапанаваных варыянтаў правільнае лексічнае значэнне да слоў), “Крылатая паштоўка”(расшыфроўвалі выразы пра родную мову), “Творчы” ( з дапамогай мімікі і жэстаў паказвалі фразеалагізмы), “Знаўцы беларускага фальклору”(сабіралі прыказкі , тлумачылі іх значэнне), “Таямнічая скрыня”( па апісанні і тлумачэнні адгадвалі, што за прадметы  знаходзяцца ў скрынцы і з якога яны твора), “Лінгвістычныя задачы”, “Пажаданні роднай мове” і іншыя.

У выніку спаборніцтва перамогу атрымала каманда “Званочкі”. Удзельнікі атрымалі сувеніры.

Хацелася б, каб наша слова жыло шмат стагоддзяў, радавала сваёй мілагучнасцю і прыгажосцю новыя пакаленні. Няхай льецца беларуская мова з радыё, тэлеэкранаў, упрыгожвае старонкі газет і кніг, гучыць на вуліцах і ў розных установах.