Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Отчеты по мероприятиям

19.02.2022

Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

    Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

     Напярэдадні свята Роднай мовы, а менавіта 19 лютага, у ДУА “Шарэйкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна”для вучняў 1-6 класаўпрайшлагульнявая праграма «Слова - краска, слова - ззянне». Павысіць пазнавальную цікавасць да беларускай мовы і літаратуры, навучыцца паважаць мову і культуру іншых народаў, фарміраваць талерантнае стаўленне да прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў было мэтай дадзенага мерапрыемства.

    Падчас гульнявой праграмы дзеці адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, гулялі ў пазнавальныя і рухомыя гульні. Мерапрыемства пакінула ва ўсіх часцінку дабрыні, любові да роднай мовы. Спадзяёмся, што дзеці будуць старацца размаўляць па-беларуску, паважаць родную мову.

 

Конкурс эрудытаў “Скарбы роднага края”

        Ведаць сваю родную мову важна, як і быць патрыётам краіны і годным яе грамадзянінам. Афіцыйнымі мовамі ў Беларусі лічыцца беларуская і руская, аднак сваю мову сучаснае пакаленне амаль забылася. На жаль, на беларускіх вуліцах ўсё радзей можна пачуць родную гаворку… Але мы павінны памятаць аб тым, што толькі яна робіць нас унікальнымі, дае свой знак адрознення перад іншымі краінамі. Менавіта з гэтай мэтай  настаўніца беларускай мовы і літаратуры, Смолікава Н.М., правяла конкурс эрудытаў “Скарбы роднага края” для навучэнцаў 6-9 класаў, каб яшчэ раз нагадаць падрастаючаму пакаленню, што беларускаму народу ёсць чым ганарыцца.

     Наталля Мікалаеўна нагадала навучэнцам біблейскі выраз пра тое, што спачатку “на всей земле был один язык и одно наречие. Бытие 11:1”, паведаміла аб біблейскай гісторыі ўзнікнення розных моў і народаў. Растлумачыла сэнс біблейскага выразу “вавілонскае стоўпатварэнне”.

      Настаўніца правяла турнір знаўцаў беларускай мовы, які выявіў лепшых, хто з лёгкасцю разгадваў беларускія загадкі, складваў фразеалагізмы, помніў беларускія прыказкі і прымаўкі.

     Мерапрыемства,  нікога не пакінулі абыякавым і навучэнцы зрабілі выснову, што трэба ведаць і любіць “зямлі бацькоўскай слова”!

     Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!

Для учащихся 9 класса проводилось факультативное занятие по русскому языку. Учитель Казакова А.В.

Для учащихся 9 класса проводилось факультативное занятие по белорусскому языку. Учитель Ладощенко Ж.И.

Занятие объединения по интересам «Маленькие художники».  Руководитель Солтанова Л.В.

 

Занятие объединения по интересам «Театральный».  Руководитель Годунова Н.Л.