Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.02.2024

110 гадоў з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Аркадзя Куляшова.

         6 лютага 2024 года споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Аркадзя Куляшова. Выдатны паэт і грамадзянін пакінуў нам багатую літаратурную спадчыну. Яго паэтычнымі радкамі захапляецца ўжо далёка не першае пакаленне беларусаў. Юбілей паэта з’яўляецца яшчэ адной выдатнай нагодай перачытаць яго цудоўныя радкі, нагадаць старонкі асабістага жыцця і творчасці. У нашай установе адукацыі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Смолікава Н. М. і Ладошчэнка Ж. І. правялі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай важнай падзеі: літаратурная кампазіцыя “І кружыцца планета Куляшова”, інтэлектуальная гульня “Пясняр свайго і вечнага часу”. У час мерапрыемства навучэнцам быў паказаны фільм “Край крынічны” і прэзентацыя “Аркадзь Куляшоў: жыццё і творчасць” У школьнай бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава “Паэзія – маё жыццё”.

Загадчыкам сельскай бібліятэкі Шастаковай Н. С. была праведзена віктарына “Ці ведаеш ты жыццёвы і творчы шлях паэта?”