Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.02.2024

Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"

Мерапрыемствы Тыдня роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"

З 19 па 24 лютага 2024 года ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

19 лютага

Адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” Настаўнікі пазнаёмілі навучэнцаў з мерапрыемствамі ў перыяд з 19 па 24 лютага. Таксама быў дадзены старт акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску!”

20 лютага

З навучэнцамі  5-8 класаў была праведзена гульня-спаборніцтва  “Любі, шануй, ведай роднае слова!” Навучэнцы абагульнялі веды, набытыя на ўроках мовы і літаратуры. У гульні прымалі ўдзел 2 каманды: “Слова “  і “Сказ”. Яны прымалі ўдзел у наступных конкурсах: “Ці ведаеш ты беларускія песні?”, “Беларускі каляндар”, “ Пазнай твор па яго пачатку”, “Папацей, грамацей!”, “ Смачна есці”, “Аматары беларускага фальклору”, “ Пазнай фразеалагізм”. У выніку спаборніцтва перамогу атрымала каманда “Слова” з лікам 42: 28. Навучэнцы праявілі цікавасць да  моўнага багацця беларускага народа.

21 лютага

У рамках Міжнароднага дня роднай мовы была праведзена гульня сярод вучняў 6-7 класаў “Падарожжа на востраў ведаў” . Удзельнічалі 2 каманды “Васілёк” і “Рамонак”. Вучні адгадвалі загадкі, збіралі прыказкі, па малюнках вызначалі беларускія святы, складалі вершы.  Перамогу атрымала каманда дзяўчынак “Рамонак”. Пазакласнае мерапрыемства накіравана на павышэнне цікавасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, гісторыі краіны.

22 лютага

З вучнямі 10-11 класаў была праведзена інтэлектуальная гульня “Літаратурны рынг”. Гульня складалася з 8 тураў: размінка, беларускія асветнікі, свет нашых продкаў, цікавы кошык, сем падказак, аўтар – твор, веру – не веру, супергульня.  Каманды паказалі свае веды па беларускай літаратуры, здольнасці лагічна і хутка мысліць. Перамогу атрымала каманда 10 класа “Сонейка”.

Вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў “Паэзіі чароўны радок”.

23 лютага

Для навучэнцаў 7-10 класаў была праведзена конкурсная праграма “Фэст”. Фэст –гэта свята , на якое збіраюцца людзі з пэўнай нагоды. На наш фэст трапілі тыя, хто любіць родную мову, шануе памяць продкаў, хто цікавіцца іх традыцыямі і жыццём. Навучэнцы выконвалі конкурсныя заданні па рубрыках: “ Фальклор”, “Этнаграфія “, “ Спадчына”, “Традыцыі”. Удзельнічалі дзве каманды “Фалькларысты”, “Этнографы”.

Навучэнцы 6-7 класаў наведалі этнаграфічныя куткі, размешчаныя ў Шарэйкаўскім сельскім Доме культуры, Шарэйкаўскай сельскай бібліятэцы.

24 лютага

У шосты школьны дзень была праведзена фальклорная праграма “Аўкцыён беларускіх казак і загадак”.

Удзельнічалі 2 каманды. Вучні разгадвалі і прыдумвалі загадкі, на аснове прыказак складалі невялікія апавяданні, выконвалі беларускія народныя песні.